Жыхара Магілёву пакаралі двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады


Суд Ленінскага раёну Магілёва 6 снежня вынес чарговы прысуд па арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляюць праваабаронцы MAYDAY.

Па матэрыялах справы, 30 лістапада 2020 года ў адным з Telegram-каналаў, прызнаным экстрэмісцкім, пад пастом, дзе было размешчана фота супрацоўніка АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкаму Мікалая Якімюка, Леанід Кніга пакінуў каментар абразлівага зместу.

Па другім эпізодзе крымінальнай справы Леаніда Кнігі вядома, што 28 лютага 2021 года ў тым жа Тelegram-канале, пад выявай супрацоўніка АМАП Мікіты Сапранькова, мужчына таксама пакінуў негатыўны каментар.

Віну Леанід прызнаў і ў зробленым раскаяўся. Вядома, што пацярпелы Сапранькоў іскавых патрабаванняў не заяўляў. Кампенсацыю маральнай шкоды запатрабаваў толькі Якімюк – 1000 рублёў.

Суддзя Таццяна Касцюк асудзіла Леаніда Кнігу на два гады «хатняй хіміі» і кампенсацыі маральнай шкоды.

Артыкулы
Пачаўся судовы працэс над блогерам Эдуардам Пальчысам. Ён пройдзе ў закрытым рэжыме
2021.12.06 11:25

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў