Праваабаронцы прызналі яшчэ 12 чалавек палітвязнямі


Інфаграфіка праваабарончага цэнтру «Вясна»

На дзень 6 снежня праваабаронцы лічаць палітычнымі вязнямі 907 асобаў.

Сёння яны дадалі у спіс 12 чалавек. Гэта Ірына Радзькова, Мікіта Кунтыш, Валерый Казей, Арцём Грыб, Сяргей Ключанскі, Гаянэ Ахтыян, Дзмітрый Горбач, Вікторыя Ганчарова, Ігар Пазнякоў, Алена Ягорычава, Анастасія Пацехіна і Аляксандр Шышко.

Вікторыя Ганчарова была затрыманая 22 лістапада 2021 года на працоўным месцы ў краме «Востраў чысціні». Паводле папярэдняй інфармацыі, Вікторыю ідэнтыфікавалі праз фота са СМІ з акцыі 20 верасня мінулага года, на якім пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу. Вікторыі выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Аляксандр Шышко – жыхар Пружанаў, затрыманы 15 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Спадара абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у жніўні 2020 года.

Анастасія Пацехіна была затрыманая ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Спадарыні выставілі абвінавачванне і змясцілі ў СІЗА.

Ігар Пазнякоў – жыхар Горадні, затрыманы 30 верасня 2021 года разам з жонкай Аленай Ягорычавай у крымінальнай справе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Спадару выставілі абвінавачанне і змясцілі ў СІЗА.

Алена Ягорычава – жыхарка Горадні, затрыманая 30 верасня 2021 года разам з мужам Ігарам Пазняковым у крымінальнай справе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Ёй выставілі абвінавачанне і змясцілі ў СІЗА.

Мікіта Кунтыш быў затрыманы 9 лістапада як падазраваны ў крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яму выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА.

Гаянэ Ахтыян – жыхарка Полацку, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава.

26 лістапада 2021 года сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Затым пакаралі 10-дзённым арыштам. Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Яе перавезлі ў Менск у ІЧУ на Акрэсціна.

Дзмітрый Горбач – жыхар Горадні, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што 10 жніўня 2020 года, едучы на аўтамабілі каля абласной філармоніі, ён сігналіў мітынгоўцам. Падзею кваліфікавалі як злачынства паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Сяргей Ключанскі быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. 22 лістапада 2021 пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 43.

Арцём Грыб – жыхар Рэчыцы, асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Валерый Казей – жыхар Рэчыцы, асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Мікіта Кунтыш быў затрыманы 9 лістапада як падазраваны ў крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яму выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА.

Ірына Радзькова была затрыманая 11 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Ёй выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА.

«Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі», – падкрэсліваецца ў заяве праваабаронцаў.

Артыкулы
«Навіна пра статус палітвязняў дадала сіл – гэта ганарова». Сужэнцы, якіх судзілі 9 разоў – пра Акрэсціна і волю
2021.11.29 18:57
МГМ, belsat.eu
Стужка навінаў