У Менскім гарадскім судзе 6 снежня а 10 раніцы пачаўся судовы працэс над палітзняволеным блогерам Эдуардам Пальчысам.
На пачатку паседжання Пальчыс заявіў адвод «суду» і адмовіўся ўставаць, але гэтае хадайніцтва не было задаволена.
«Я не лічу гэта судом» – заявіў блогер.
Справу разглядае суддзя Пётр Арлоў, які вырашыў зрабіць суд закрытым па просьбе пракурора. Такое рашэнне было прынята «з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пальчыса абвінавачваюць па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса:
Блогеру пагражае да 20 гадоў турмы.
Эдуард Пальчыс быў затрыманы больш за год таму, у канцы верасня 2020 года. Тады яго прыгаварылі да 30 содняў арышту па арт. 23.34 КаАП, пасля якіх ён не выйшаў на волю.
Раней Эдуард Пальчыс ужо праходзіў па крымінальнай справе. У 2016 годзе ён быў затрыманы за публікацыі на сайце 1863x, нібыта за распальванне міжнацыянальнай варожасці і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, а матэрыялы сайта 1863x.com былі прызнаны экстрэмісцкімі. У кастрычніку 2016 года блогер быў прыгавораны да 1,9 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў зале суда.
АД, belsat.eu