Колькасць мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу, змяншаецца


За нядзелю, 5 снежня, польскія памежнікі зафіксавалі 35 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы, паведамляе памежнае ведамства.

Польскія памежнікі.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Таксама памежная служба Польшчы сцвярджае, што ў раёне Нараўкі заўважылі прадстаўнікоў беларускіх службаў, якія кідалі з аўтамабіля петарды.

Між тым, колькасць мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу, змяншаецца.

Так, у суботу, 4 снежня, было здзейснена 43 спробы незаконнага перасячэння мяжы, а 3 снежня польскія памежнікі зафіксавалі 62 спробы перасячэння беларуска-польскай мяжы. Раней спробы прарывання праз беларуска-польскую мяжу лічыліся сотнямі.

Hавiны
Мігранты расказалі немцам, як іх ловяць у Беларусі і як ставяць ультыматум
2021.12.05 12:42

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў