Банцара пакаралі яшчэ соднямі ШЫЗА


Ігар Банцэр, музыкант, актывіст, журналіст. Горадня, Беларусь. 15 траўня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Палітвязню, гарадзенскаму музыку Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 содняў ШІЗА. Пра гэта паведаміла яго сям’я.

Перад гэтым, 25 лістапада, яго адправілі ў штрафны ізалятар на 10 содняў за відэа для «Медыязоны», у якім Банцэр паказвае ўмовы ўтрымання на «хіміі» і як яму пра крату перадаюць ежу. Прычына новых содняў – невядомая.

Ціск на музыку з боку адміністрацыі «хіміі» пачаўся яшчэ летам, пасля таго як ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Агулам са жніўня за ўвесь час віцебскай «хіміі» актывіст прасядзеў у ШІЗА ўжо 70 содняў.

Надалей застаецца невядомай дата яго выхаду на волю. Адміністрацыя «хіміі» так загулялася ў ціску на палітвязня, што цяпер проста не можа падлічыць, калі сканчаецца тэрмін.

Артыкулы
«Справа дэфектная». Начальнік віцебскай «хіміі» не можа вылічыць, калі трэба вызваляць Ігара Банцэра
2021.11.25 19:33

СК, Belsat.

Стужка навінаў