Актывістку «Звяна» арыштавалі на 14 содняў


Актывістка «Звяна» Юлія Сяменчанка.
Фота: Таццяна Гацура-Яворская/facebook

Сёння падчас працэсу затрыманая 3 снежня Юлія Сяменчанка расказала падрабязнасці таго, што было з ёй у пятніцу, паведаміла на сваёй старонцы дырэктарка грамадскага аб’яднання «Звяно» Таццяна Гацура-Яворская.

Каля 7:30 раніцы да яе на кватэру прыехаў ГУБАЗіК, быў праведзены вобшук, пасля якога Юлію павезлі ў будынак ведамства, каб атрымаць нейкія паказанні. Дзяўчына адмовілася даваць іх без адваката.

Пазней яе павезлі ў Ленінскае РУУС. Там склалі пратакол, згодна з якім Сяменчанка сама туды прыйшла, лаялася матам і крычала. Яе прызналі вінаватай у «дробным хуліганстве».

Таццяна Гацура-Яворская мяркуе, што з Юліі Сяменчанкі будуць спрабаваць выбіць нейкія паказанні па крымінальнай справе ў дачыненні «Звяна», якое падазраюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Артыкулы
Таццяна Гацура-Яворская: «Грамадскі сектар будуць зараўноўваць у асфальт, але ў пэўны момант штосьці зломіцца ўнутры сістэмы»
2021.07.15 14:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў