11 беларусаў хочуць вярнуцца з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі праз новы штам о-мікрон


З Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, дзе ў сярэдзіне мінулага месяца быў выяўлены першы выпадак заражэння о-мікронам, жадаюць вярнуцца 11 беларусаў. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Беларусі ў ПАР Максім Несцярэнка.

Часовы павераны ў справах Беларусі ў ПАР Максім Несцярэнка. Скрыншот: CTVBY / Youtube

Па словах паверанага, у цэлым сітуацыя ў Паўднёвай Афрыцы зараз дастаткова спакойная, панікі няма. Але з таго моманту, як былі спынены авіязносіны з ПАР праз новы штам каронавіруса, у пасольства звярнуліся 11 беларускіх грамадзян, якія захацелі вярнуцца на радзіму. Яны знаходзіліся тут з рознымі мэтамі: як з дзелавымі, так і з турыстычнымі.

«Мы працуем з авіякампаніямі, перавозчыкамі, з тураператарамі, з нашымі калегамі па дыпламатычным корпусе ў ПАР для таго, каб знайсці варыянты вяртання іх на радзіму. Мы прапрацавалі з нашымі беларускімі турагенцтвамі магчымыя варыянты, зараз прапанавалі нашым беларускім грамадзянам, як можна выехаць на радзіму з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі», – распавёў Несцярэнка.

Ужо цяпер штам о-мікрон знайшлі ў іншых краінах, у тым ліку ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, Вялікай Брытаніі, Індыі і ЗША.

Hавiны
Штам о-мікрон. Што трэба ведаць беларусам і што рабіць кожнаму
2021.12.02 17:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў