«The Washington Post»: ЗША просяць Зяленскага паказаць адкрытасць да перамоваў з Расеяй


Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў прыватным парадку просіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага паказаць, што ён адкрыты для перамоваў з Расеяй. Пра гэта паведамляе газета «The Washington Post» са спасылкай на крыніцы.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

Выданне піша, што такія патрабаванні прад’яўляюцца для таго, каб захаваць «маральную годнасць» Украіны ў вачах міжнародных партнёраў. Такім чынам, амерыканскія ўлады спрабуюць забяспечыць украінскаму ўраду падтрымку ад міжнародных партнёраў.

«Дыскусіі паказваюць, наколькі складанай стала пазіцыя адміністрацыі Байдэна ў дачыненні да Украіны, паколькі афіцыйныя асобы ЗША публічна абяцаюць падтрымліваць Кіеў вялізнымі сумамі дапамогі «датуль, пакуль гэта спатрэбіцца», спадзеючыся пры гэтым на вырашэнне канфлікту, які за апошнія восем месяцаў нанеслі цяжкія страты сусветнай эканоміцы і выклікалі страх перад ядравай вайной», – піша «The Washington Post».

Паведамляецца, што нібы адмова прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ад перамоў з Расеяй выклікала занепакоенасць у некаторых краінах Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі праз уплыў канфлікту на эканоміку, асабліва дзе вайна ва Украіне адбіваецца на кошце прадуктаў харчавання і паліва.

Пры гэтым, улады ЗША падзяляюць меркаванне Украіны аб тым, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не ставіцца да перамоваў сур’ёзна.

Нагадаем, Зяленскі адмовіўся размаўляць з Расеяй, пакуль яе ўзначальвае Пуцін, пасля таго як у склад краіны ўвайшлі Данецкая і Луганская народныя рэспублікі, а таксама Запарожская і Херсонская вобласці. Паводле слоў украінскага лідара, Кіеў прапаноўваў «дамовіцца» з Расеяй, але, «калі яе ўзначальвае Пуцін», зрабіць гэта немагчыма. Пазней гэтая «немагчымасць» перамоваў была зафіксаваная ў адпаведным указе Зяленскага.

На мінулым тыдні кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея гатова гаварыць з Захадам, калі партнёры будуць звяртацца «з рэалістычнымі прапановамі» і будуць улічваць «інтарэсы і бяспеку Расеі». У адказ на гэта саветнік офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што краіна-агрэсар упусціла магчымасць на мірныя перамовы з цывілізаваным светам. Адзіная чакаючая яе опцыя – гэта трыбунал, на якім агрэсары павінны панесці адказнасць за развязванне вайны супраць Украіны.

Ваяры
Беларускія ваяры пра Івана Брэста: «Ён вучыў нас не баяцца»
2022.11.06 10:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў