Злівы ад хакераў, новы санкцыйны пакет Еўразвязу. Галоўнае за 6 лістапада

453 дні працягваецца супрацьстаянне беларускага народу і ўладаў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. «Белсат» падводзіць вынікі 6 лістапада.

Кіберпартызаны апублікавалі звесткі пра «даносчыкаў»

Кіберпартызаны апублікавалі звесткі яшчэ 1440 асобаў, якія паведамлялі ў міліцыю аб акцыях пратэстаў, дваравых маршах або сцягах на вокнах. Раней хакеры ўжо публікавалі першую частку такіх звестак і стварылі «Мапу даносчыкаў».

Хакеры апублікавалі ў сеціве звесткі пра новую партыю «даносчыкаў»

Новае абвінавачванне палітвязню

Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Палітвязня, грамадзяніна Расеі вінавацяць паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў»), піша «Вясна».

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Палітвязню Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне

 

Расейскія навукоўцы падтрымалі палітвязня Арцёма Баярскага

Арцём Баярскі, партрэт з выпускнога альбома. Горадня, Беларусь, 1 траўня 2021 года. Фота: МК / Белсат

Расейскія навукоўцы падпісалі адкрыты ліст да генпракурора Беларусі Андрэя Шведа і старшыні Менскага гарадскога суду Таццяны Тупік. Навукоўцы заклікаюць вызваліць Арцёма Баярскага з-пад варты. Зварот падпісалі 47 прадстаўнікоў Расейскай акадэміі навук.

Расейскія навукоўцы падпісаліся за вызваленне палітвязня Арцёма Баярскага

Улады Іраку закрываюць беларускія консульствы

У Іраку спыняць працу два ганаровыя консульствы Беларусі. Такое рашэнне прынялі ўлады краіны, паведамляе курдскае выданне Rojnews.

Улады Іраку закрываюць беларускія консульствы

Лукашэнка загадаў спыніць міграцыю лекараў

Лукашэнка адзначыў, што ў цэлым па краіне, напрыклад, не хапае анестэзіёлагаў. Некаторыя спецыялісты, атрымаўшы бясплатную адукацыю ў Беларусі, зʼязджаюць працаваць за мяжу. На ягоную думку, трэба знайсці вырашэнне гэтай праблемы.

«Ты мне павінен унесці ў новым годзе прапанову. Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца – прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі – адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над i», – загадаў Лукашэнка міністру аховы здароўя.

Лукашэнка прызнаў праблему недахопу лекараў у Беларусі і загадаў спыніць іх міграцыю

ЕЗ рыхтуе чарговы пакет санкцыяў

Як паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў сваім Фэйсбуку, новы санкцыйны пакет ужо на стале ў 27 міністраў Еўразвязу.

«Ініцыятарам санкцыяў упершыню выступіла Данія (!). Раней яны ніколі гэта не рабілі. Зараз этап узгаднення, кагосьці могуць дадаць, кагосьці выключыць са спісу», – адзначыў ён.

Ініцыятарам пятага пакету санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі выступіла Данія

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны