За содні Польшча зафіксавала 570 спробаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі


За апошнія содні польскія памежнікі зафіксавалі 570 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Пра гэта паведамляе памежнае ведамства Польшчы.

Вынесеныя 127 рашэнняў аб выдварэнні з Польшчы. Акрамя таго, шэсць чалавек былі затрыманыя за дапамогу нелегальным мігрантам: чатыры ўкраінца, адзін іранец і адзін сірыец.

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.

Hавiны
За апошні месяц польскія памежнікі зафіксавалі больш за 17 тысяч спробаў незаконнага пераходу мяжы
2021.11.01 11:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў