Улады Іраку закрываюць беларускія консульствы


У Іраку спыняць працу два ганаровыя консульствы Беларусі. Такое рашэнне прынялі ўлады краіны, паведамляе курдскае выданне Rojnews.

Ганаровы консул Беларусі ў Эрбіле Фуада Хамада паведамляе, што ў сталіцы Іраку Багдадзе і сталіцы іракскага Курдыстана Эрбіле зачыняюцца ганаровыя консульствы Беларусі. Дыпламатычныя прадстаўніцтвы зачыняюцца паводле рашэння іракскага ўраду.

Еўрапейскія спецслужбоўцы канстатуюць, што найбольшую колькасць мігрантаў, якія незаконна патрапілі на тэрыторыю ЕЗ – грамадзяне Іраку.

Раней МЗС Ірану патэлефанаваў кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею. Пра гэтую размову афіцыйны Менск так і не паведаміў. Тэгэран патрабаваў вырашыць пытанне з групай іранцаў, якія захраслі на мяжы Беларусі і Літвы.

Hавiны
У Нямеччыне за два дні затрымалі 224 мігранта, звязаных з Беларуссю
2021.11.03 18:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў