Менчуку за падзеі 9 жніўня мінулага году прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі»


Жыхара Менску Вадзіма Вінаградава прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня. Суддзя суда Цэнтральнага раёну Менску Юлія Густыр асудзіла Вінаградава да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 3 гады, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вадзіма Вінаградава судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Мала таго, Вадзім Вінаградаў прыйшоў сам з яўкай з павіннай у ГУБАЗ, бо даведаўся пра затрыманне сябра, з якім былі разам на фота.

Пракурор улічыў, што яўка з павіннай з’яўляецца змякчальнай акалічнасцю, і прасіў суд прызначыў Вінаградаву тры гады «хатняй хіміі». Суддзя суда Цэнтральнага раёну Менску Юлія Густыр падтрымала пракурора і прысудзіла Вадзіму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 3 гады.

Hавiны
За падпіску на «экстрэмісцкі канал» супрацоўніцу IT-кампаніі асудзілі на 15 содняў арышту
2021.11.05 19:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў