Лукашэнка прызнаў праблему недахопу лекараў у Беларусі і загадаў спыніць іх міграцыю


Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання гарадской лякарні № 1 у Воршы запатрабаваў ад Міністэрства аховы здароўя вырашыць праблему міграцыі медыкаў. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што ў цэлым па краіне, напрыклад, не хапае анестэзіёлагаў. Некаторыя спецыялісты, атрымаўшы бясплатную адукацыю ў Беларусі, зʼязджаюць працаваць за мяжу. На ягоную думку, трэба знайсці вырашэнне гэтай праблемы.

«Ты мне павінен унесці ў новым годзе прапанову. Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца – прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі – адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над i», – загадаў Лукашэнка міністру аховы здароўя.

Нагадаем, цягам апошняга году мноства медыкаў сталі ахвярамі палітычных рэпрэсіяў – іх звальнялі за адкрытае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Прычым пасля звальнення для такіх людзей знайсці працу па спецыяльнасці ў Беларусі фактычна немагчыма, яны трапляюць у негалосны «чорны спіс».

Hавiны
Рэаніматолаг Максім Ачарэтні: «Ёсць негалосны спіс лекараў, якія не даспадобы для сістэмы аховы здароўя»
2021.06.10 16:12

СМІ звярталі ўвагу на тое, што за паўтара года дэфіцыт дактароў у Беларусі павялічыўся на больш як 7 тыс. працаўнікоў. Калі на пачатак 2020 года ў краіне не ставала 3 тыс. медыкаў, то да канца чэрвеня 2021-га ўжо больш за 10 тыс.

Артыкулы
Фельчарка з 38-гадовым стажам не можа знайсці працу – яе звольнілі пасля штрафу за ўдзел у мітынгу
2021.10.25 12:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў