Ініцыятарам пятага пакету санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі выступіла Данія


Як паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў сваім Фэйсбуку, новы санкцыйны пакет ужо на стале ў 27 міністраў Еўразвязу.

«Ініцыятарам санкцыяў упершыню выступіла Данія (!). Раней яны ніколі гэта не рабілі. Зараз этап узгаднення, кагосьці могуць дадаць, кагосьці выключыць са спісу», – адзначыў ён.

Франак Вячорка, дарадца і кіраўнік аддзелу знешняй палітыкі ў штабе Святланы Ціханоўскай. Вільня, Літва. 19 кастрычніка 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Паводле Вячоркі, пяты пакет – адказ на міграцыйны крызіс. Яшчэ тыдзень таму планавалася адкласці санкцыі на снежань, але міністры вырашылі не чакаць. Пад санкцыі могуць трапіць «Белавія» і кампаніі, якія абслугоўваюць дастаўку мігрантаў.

Дарадца Ціханоўскай таксама нагадаў, што 8 снежня пачнуць працаваць амерыканскія санкцыі супраць «Беларуськалія»: «Вось гэта будзе сапраўды балюча для рэжыму».

«Віна за санкцыі ляжыць на Лукашэнку і яго бандзе. Спыніць санкцыі можна – вызваліць усіх палітвязняў, спыніць міграцыйны крызіс і пачаць дыялог з народам», – піша Вячорка.

Артыкулы
Амбасадар ЕЗ у Беларусі распавёў, супраць каго будзе скіраваны пяты пакет санкцыяў
2021.10.27 09:46

РР belsat.eu

Стужка навінаў