«Ідзіце ў Польшчу!» Мігранты распавялі, як іх збівалі беларускія памежнікі


Тэлеканал Euronews выпусціў вялікі рэпартаж пра міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы.

У прыватнасці, журналісты пагутарылі з мігрантамі з Сірыі. Як сцвяржае суразмоўца Euronews, сірыйцы бягуць ад рэжыму Башара Асада. Гэтыя людзі прыляцелі ў Беларусь па турыстычных візах у надзеі трапіць у ЕЗ, пасля чаго іх адвезлі да мяжы з Польшчай. Польскія памежнікі іх не прапусцілі. Але і беларускія сілавікі не дазволілі вярнуцца назад.

«Мы прабылі там тыдзень – сем дзён. Там былі і маленькія дзеці, без ежы і вады. Я спрабаваў вярнуцца ў Менск і пералез цераз плот. Яны білі мяне дручком. Там таксама былі сабакі. Яны білі ўсіх і паўтаралі: «Ідзіце ў Польшчу». Калі б мы, сірыйцы, не былі інструментам ціску, Беларусь бы нас не прапусціла».

Аналітыка
Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі
2021.10.27 16:55

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.

Hавiны
Мігранты на польскай мяжы распавялі, як іх абакралі беларускія сілавікі
2021.10.16 12:29

РР belsat.eu

Стужка навінаў