Хакеры апублікавалі ў сеціве звесткі пра новую партыю «даносчыкаў»


Кіберпартызаны апублікавалі звесткі яшчэ 1440 асобаў, якія паведамлялі ў міліцыю аб акцыях пратэстаў, дваравых маршах або сцягах на вокнах. Раней хакеры ўжо публікавалі першую частку такіх звестак і стварылі «Мапу даносчыкаў».

Кіберпартызаны цвердзяць, што ўзламалі базу выклікаў 102 і супольна з blackmap.org, «Кааліцыяй Пратэстных Двароў» і аб’яднаннем «Фрунзенскі рух» вылічылі тых асобаў, якія тэлефанавалі ў міліцыю і паведамлялі сілавікам пра мірныя сходы, або зʼяўленне бел-чырвона-белай сімволікі.

Раней Кіберпартызаны стварылі «Мапу даносчыкаў», якая змяшчае не толькі імя і прозвішча, адрас і тэлефон кожнага з інфарматараў, але нават змест іхных даносаў. Першапачаткова на мапе было 2 842 кантакты. Цяпер хакеры дадалі яшчэ 1440 кантактаў.

Аб’ектыў
Армія стукачоў
2021.09.20 23:32

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў