Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі ва Украіну


Беларуская электраэнергія пачала паступаць ва ўкраінскую энергасістэму 6 лістапада, паведамляе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

«У адпаведнасці з падпісаным кантрактам, пастаўкі будуць ажыццяўляцца на працягу лістапада», – адзначаюць у міністэрстве.

У Мінэнерга дадаюць, што графік паставак сфармаваны беларускім бокам з улікам існых тэхнічных магчымасцяў.

Нагадаем, з траўня па кастрычнік ва Украіне дзейнічала забарона на набыццё электраэнергіі з Беларусі. У лістападзе забарона працягнута не была.

Hавiны
Міністэрства энергетыкі Літвы: БелАЭС уяўляе пагрозу ўсяму рэгіёну
2021.10.22 16:08

РР belsat.eu

Стужка навінаў