Ад асуджанай за абразу міліцыянта патрабуюць працаўладкавацца хоць яна рамесніца


Міліцыянты патрабуюць ад асуджанай за абразу супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС афіцыйнага працаўладкавання. Вользе К. прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў у якасці маральнага кампенсавання. Жанчына, якая сама выхоўвае дзіця, зарэгістраваная рамесніцай. Раней міліцыянтаў гэта задавальняла, але раптам ёй сталі пагражаць калоніяй у выпадку, калі яна не ўладкуецца на працу.

Івацэвіцкі суд прысудзіў мясцовай жыхарцы Вользе К. 2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рулёў у якасці маральнага кампенсавання. Падставай для справы стаў допіс у Telegram-канале, дзе жанчына паставіла пад фотаздымкам міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко смайлік какашка.

«Я выконваю ўсе іх патрабаванні. Учора выклікаў інспектар, і пачалося: другі дзень выносіць мозг, што я самазанятая і аформілася як рамеснік. Калі мяне ставілі на ўлік, пытанняў не было. А ўчора і сёння ён патрабуе, каб я знайшла працу, маўляў, тое што я рамеснік і працую седзячы дома, іх гэта не задавальняе. А калі гэта парушу мне пакаранне зменяць на больш жорсткае», – кажа Вольга.

Жанчына распавядае, што міліцыянты пагражаюць змясціць яе ў калонію, калі яна не працаўладкуецца. Пры гэтым знайсці працу, тым больш асуджанай, у невялікім горадзе даволі складана. Жанчыну асудзілі 4 жніўня. Але патрабаванне з’явілася 5 лістапада.

Артыкулы
2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў маральнага кампенсаванн за абразу міліцыянта з Івацэвічаў
2021.08.04 12:25

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў