Улады закрылі школу пры каталіцкім цэнтры ў Менску


Школа пры каталіцкім Хрысціянскім цэнтры працавала ў Менску з 2018 года. Пра яе закрыццё паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько, піша «Радыё Свабода».

Сваім фарматам школа была падобная да групы падоўжанага дня або прыватнай школы ці садка, яе наведвалі дзясяткі дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Туды прымалі не толькі каталікоў, але і мусульманаў, і атэістаў. Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, які ёй апекаваўся, падпарадкоўваецца кіраўніку Каталіцкай царквы ў Беларусі. У цэнтры ёсць капліца, жылыя пакоі для ксяндзоў, а таксама прыватная каталіцкая школа.

Крыніцы пацвердзілі, што закрылі сацыяльную і адукацыйную часткі, а не сам цэнтр, дзе знаходзіцца капліца і жывуць святары. Цэнтр мае назву «Місія добрага самараніна». Усе заняткі ў школе вяліся на беларускай мове.

Каталіцкі асяродак будаваўся за сродкі нямецкай дабрачыннай арганізацыі «Renovabis», шматлікіх ахвярадаўцаў і памочнікаў.

Сёння стала вядома, што менскія ўлады, якія 26 верасня закрылі Чырвоны касцёл, патрабуюць поўнага высялення каталіцкай парафіі з будынку.

Каментар
«Гэта працяг рэпрэсіяў супраць тых, хто з’ехаў». Па кім найперш б’е закрыццё прыватных школаў
2022.10.05 14:04

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў