У Тайландзе ўзброены чалавек адкрыў агонь па дзецях – шмат ахвяраў


Раніцай 6 кастрычніка ў Тайландзе ўзброены чалавек зайшоў у дзіцячы цэнтр і адкрыў агонь па дзецях і супрацоўніках, загінулі больш за 30 чалавек, паведамляе AP.

На месцы трагедыі. Крыніца фота: Осторожно, новости / Telegram

Здарэнне адбылося паўночным усходзе Тайланду ў у цэнтры гораду Нонг Буа Лампху. Паводле паліцыі, нападнік забіў 30 чалавек, а потым застрэліў сябе.

Мясцовыя ўлады паведамляюць пра 26 смерцяў, сярод ахвяраў 23 дзіцяці, два настаўніка і адзін паліцыянт.

На месцы трагедыі. Крыніца фота: Осторожно, новости / Telegram

Тайландскія СМІ пішуць, што ўзброены мужчына таксама ўжыў пры нападзе нож. Паводле афіцыйна не пацверджанай інфармацыі, стральбу ў дзіцячым цэнтры ўчыніў былы паліцэйскі.

Каментар
«Паўсюль пануе бардак». Чаму расейскія рэкруты страляюць у ваенных камісараў
2022.09.28 07:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў