У Беларусі сапраўды ўвялі мараторый на рост цэнаў пасля заявы Лукашэнкі. Будуць праверкі


Аляксандр Лукашэнка забараніў з 6 кастрычніка рост цэнаў. Пакуль у сацсетках смяяліся і прапаноўвалі забараніць зіму і кепскі настрой, урад і Дзяржкантроль цалкам сур’ёзна ўзяліся выконваць даручэнне.

Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду з эканамічным блокам свайго ўраду. Менск, 6 кастрычніка 2022 года.
Фота: Афіцыйны партал прэзідэнта / president.gov.by

Рашэнне забараніць рост цэнаў з 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка патлумачыў тым, што «кошты сёння залімітавыя» і далей іх падвышаць нельга. Пры гэтым параіў віцэ-прэмʼеру знайсці спосаб наадварот панізіць цэннікі. У той жа час ён папярэдзіў, што гандлёвыя аб’екты не павінны зачыняцца і сыходзіць  з рынку.

Абноўлена: пастанова апублікаваная.

Урад Беларусі паведаміў, што па выніках нарады ў Лукашэнкі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб мараторыі на рост цэнаў і тарыфаў. Саму пастанову пакуль не публікавалі. Паводле ўраду:

  • Забараняецца падвышэнне цэнаў на ўсе харчовыя і нехарчовыя тавары, а таксама паслугі.
  • Не дапускаецца падвышэнне цэнаў і тарыфаў праз скасаванне акцыяў, зніжак і распродажаў.
  • Забарона тычыцца юрыдычных асобаў усіх формаў уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў.
  • Рашэнні аб падвышэнні цэнаў цяпер будуць прымаць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, падначаленыя ўраду арганізацыі, аблвыканкамы і Менгарвыканкам «толькі ў выпадку эканамічнай мэтазгоднасці».
  • Калі нейкага тавару не было на рынку да 6 кастрычніка, то цану трэба ўзгадняць са згаданымі вышэй установамі.
  • Міністэрству гандлю і іншым арганізацыям даручана кантраляваць «насычэнне рынку» таварамі і паслугамі, спыняць працу аб’ектаў, якія парушаюць патрабаванне.

Камітэт дзяржаўнага кантролю ўжо анансаваў «маштабныя маніторынгі па праверцы цэнаў у гандлёвых аб’ёктах». Тым, хто падвышае цэны, Дзяржканроль прыгразіў «самымі жорсткімі захадамі, да крымінальных справаў». Мінгандлю анансавала спецыяльную анкету на сваім сайце для паведамлення пра рост цэнаў.

Дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў у Беларусі нярэдка выклікала дэфіцыт тавараў, цэны якіх рэгулявалі. Абсалютна ўсе цэны ўлады кантралявалі ў эканоміцы Савецкага Саюзу, што ўрэшце прывяло да дэфіцыту ці не кожнага тавару.

У час нарады Лукашэнка паказаў, што слаба знаёмы з цэнамі ў Беларусі: на ягоную думку, «цэлая тушка кураня каштуе 2 рублі, а папалам разрэзаная – 5 рублёў».

Hавiны
Белстат: рэальныя даходы беларусаў упалі на 3,4 % у студзені – ліпені. Месяц таму было 2,7 %
2022.09.15 19:05

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў