Расея высылае з краіны часовага паверанага ў справах Літвы. Гэта захад у адказ


Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла, што Расея высылае з краіны павераную ў справах Літвы Віргінію Умбрасіене, піша Delfi. Гэтак Расея адрэагавала на аналагічныя дзеянні Літвы.

3 кастрычніка ў Міністэрства замежных справаў Літвы быў выкліканы прадстаўнік амбасады Расеі ў Літве Сяргей Рабаконь, якому ўручылі ноту. Згодна з ёй часовы павераны ў справах Расеі абвяшчаўся персонай нон-грата і быў абавязаны пакінуць краіну цягам 5 дзён. Расея адрэагавала на прынятае літоўскім МЗС рашэннем і высылае з тэрыторыі РФ часовую павераную ў справах Літвы Віргінію Умбрасіене.

Літва тлумачыла высылку Сяргея Рабаконя ягонымі дзеяннямі і заявамі, несумяшчальнымі са статусам дыпламата, якія могуць расцэньвацца як умяшанне ва ўнутраныя справы Літвы і парушаюць Венскую канвенцыю аб дыпламатычных стасунках.

Прадстаўніку расейскага пасольства таксама заявілі рашучы пратэст супраць анексіі Масквой чатырох акупаваных рэгіёнаў Украіны – Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

3 кастрычніка пасол Расеі ў Варшаве Сяргей Андрэеў быў выкліканы ў Міністэрства замежных справаў Польшчы, дзе яму быў выказаны пратэст у сувязі з незаконнай анексія РФ украінскіх тэрыторыяў праз «рэферэндумы». Ноты пратэсту на пачатку тыдня атрымалі ўсе прадстаўнікі амбасадаў РФ у краінах Еўразвязу.

Рэпартаж
«А можа, у Вільню? Мы проста вашых хлопцаў вывозім». Як расейцы едуць праз Беларусь ад мабілізацыі
2022.10.05 07:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў