Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры атрымала французская пісьменніца Ані Эрно


Нобэлеўскі камітэт 6 кастрычніка абвясціў лаўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2022 год. Узнагароду атрымала французская пісьменніца Ані Эрно.

Французскую пісьменніцу Ані Эрно (Annie Ernau) уганаравалі Нобэлеўскай прэміяй «за адвагу і клінічную вастрыню, з якой яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці».

У 2021 годзе ўзнагароду атрымаў нарадзінец Танзаніі празаік Абдулразак Гурна.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў