КДБ дадаў палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута ў спіс «тэрарыстаў»


У «тэрарыстычны спіс» трапілі яшчэ 5 беларусаў. Сярод іх – журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Апроч Анджэя Пачобута, КДБ дадаў таксама ў спіс «тэрарыстаў» 37-гадовага Вячаслава Курыльчыка (абвінавачваны паводле арт. 361 КК), 38-гадовага Дзмітрыя Смалярова (асуджаны паводле арт. 130 КК), 38-гадовага Максіма Беляновіча (абвінавачваны паводле арт. 130 КК) і 35-гадовага палітвязня Анатоля Яскевіча (асуджаны паводле арт. 130 КК).

Журналіст Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Яму інкрымінуюць заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК) і распальванне варожасці (арт. 130 КК). У сярэдзіне жніўня 2022 года Андрэй Пачобут пачаў знаёміцца са справай, неўзабаве яе перададуць у суд. Вядома, што яна будзе разглядацца ў адным з абласных судоў Беларусі. Але ў якім і калі – інфармацыі пакуль няма. За кратамі гарадзенскай турмы № 1 Пачобут застаецца ўжо 560 дзён.

Паводле «Вясны», на 6 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1348 асобаў.

Hавiны
Уладзімір Мацкевіч за кратамі напісаў дзве кнігі
2022.10.05 20:39

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў