Еўразвяз зацвердзіў восьмы пакет санкцыяў у дачыненні Расеі


Краіны Еўразвязу зацвердзілі восьмы пакет санкцыяў, якія з 6 кастрычніка ўводзяцца супраць Расейскай Федэрацыі, паведамляе сайт Еўракамісіі.

«Гэты пакет, які быў цесна скаардынаваны з нашымі міжнароднымі партнёрамі, ёсць адказам на працяг эскалацыі і незаконную вайну Расеі супраць Украіны, у тым ліку на незаконную анексію ўкраінскай тэрыторыю праз правядзенне фіктыўных «рэферэндумаў», на мабілізацыю дадатковых войскаў і адкрытыя ядравыя пагрозы», – гаворыцца ў рэзалюцыі Еўракамісіі.

У прыватнасці, восьмым пакетам санкцыяў уводзіцца забарона на транспартаванне нафты з Расеі ў трэція краіны па цане, вышэйшай за ўстаноўленую мяжу. Таксама – на імпарт і экспарт тэхнікі, пластыка, цыгарэтаў і прадукцыі са сталі – амаль на 7 млрд еўра. Уводзіцца абмежаванне на экспарт у РФ вугалю, электронных кампанентаў для зброі, тэхнічных вырабаў для авіяцыі і хімічных рэчываў. Забараняюцца аперацыі з расейскім марскім рэгістрам суднаходства, а таксама – абслугоўванне крыптавалютных кашалькоў і рахункаў расейцаў і рэзідэнтаў Расеі.

Санкцыі ўводзяцца і супраць фізічных ды юрыдычных асобаў, датычных да арганізацыі псеўдарэфэрэндумаў на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Падчас перамоваў з санкцыйнага спісу былі выключаныя алмазы з Расеі, бо гэтага патрабавала Бельгія. Восьмы пакет таксама не ўключае першапачаткова прапанаваную забарону на продаж нерухомасці расейцам, не ўдалося таксама ўвесці санкцыі супраць усіх расейскіх банкаў, у тым ліку «Газпромбанку».

Hавiны
Фінляндыя ўжо сёлета пачне будаваць плот на мяжы з Расеяй
2022.10.06 08:24

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў