За тыдзень пытанняў у справе двайнога забойства ў Менску стала яшчэ больш


У справе страляніны ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску, у якой загінуў Андрэй Зельцар і працаўнік КДБ Андрэй Федасюк, на большасць пытанняў да гэтага часу адказаў няма. Мала таго, за тыдзень, што мінуў са здарэння, назбіралася яшчэ больш незразумелых момантаў.

У Менску развіталіся з забітым сілавікамі Андрэем Зельцарам. Пахаванне адбылося на могілках Лясное ў Менску. Развітацца родным і блізкім з Андрэем не ўдалося, бо ўсе рытуальныя залы адмовілі бацькам у просьбе даць памяшканне. Побач з могілкамі былі заўважаныя бусы з сілавікамі. Раней падкантрольныя спецслужбам тэлеграм-каналы пагражалі людзям, якія прыйдуць на развітанне з Зельцарам.

Пахаванне Андрэя Зельцара.
Фота: motolkohelp / Telegram
Пахаванне Андрэя Зельцара.
Фота: motolkohelp / Telegram

Афіцыйных каментароў у справе двайнога забойства ў Менску, якія б паслядоўна растлумачылі, што адбылося ў менскай кватэры на Якубоўскага 28 верасня, няма. СК завёў крымінальную справу паводле факту забойства працаўніка КДБ. На развітанне з ім прыйшлі афіцыйныя асобы, сілавікі. Дзяржаўныя медыі назвалі толькі імя забітага працаўніка КДБ, гэта Дзмітрый Федасюк.

Падчас развітання з Федасюком гучалі пагрозы, што за аднаго забітага сілавіка ўлады будуць забіваць 20, а то і 100 грамадзянаў. Такую заяву зрабіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў. У сваю чаргу Лукашэнка паабяцаў, што смерць супрацоўніка КДБ «беспакаранай не застанецца».

Перастрэлка ў менскай кватэры. 28 верасня 2021 года. Скрыншот: відэа КДБ

Лукашэнка таксама пракаментаваў адсутнасць сродкаў спецабароны ў байцоў групы «А» КДБ. Паводле яго, гэта была іхная ініцыятыва: маўляў, нібыта байцы не хацелі хваляваць людзей, якія кепска рэагуюць на з’яўленне на вуліцах сілавікоў у поўнай экіпіроўцы. Пры гэтым асобы ў цывільным выбівалі дзверы кувалдай і са зброяй уваходзілі ў кватэру на вачах суседзяў з лесвічнай пляцоўкі.

Hавiны
30 пытанняў да афіцыйнай версіі страляніны на Якубоўскага
2021.09.30 17:23

Да пахавання, якое адбылося 6 кастрычніка, родным не аддавалі цела забітага. Прапаганда і ўлады называюць Зельцара злачынцам. Прычым гэтыя закіды агучваюцца без суда. Людзі, якія выказалі падтрыманне айцішніку і напісалі свае думкі ў сацсетках, масава затрымліваюцца.

Ахвярай гэтай трагедыі стала і выданне «Камсамольская праўда ў Беларусі». Пасля гучнага затрымання журналіста выдання Генадзя Мажэйкі, якое, як сведчаць эксперты, адбылося на тэрыторыі Расеі, кампанія вырашыла наагул закрыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. Сайт выдання адным з першых апублікаваў расповед пра Андрэя Зельцара пасля забойства.

Hавiны
Па «справе Зельцара» затрымалі больш за 110 асобаў
2021.10.04 17:46

Застаюцца пытанні не толькі да юрыдычных аспектаў, якія звязаныя непасрэдна з Андрэем Зельцарам, але таксама і да лёсу ягонай удавы Марыі Успенскай. Жанчына за кратамі. Следчы камітэт паведамляе, што 40-гадовая жанчына затрыманая паводле падазрэння ў саўдзеле забойства супрацоўніка КДБ.

Hавiны
Беларусы пачалі страляць адно ў аднаго ў «Год народнага адзінства». Эксперты пра трагедыю на Якубоўскага
2021.09.29 14:46

У аўторак 28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру супрацоўніка «Epam Systems» Андрэя Зельцара, якога нібыта падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Завязалася страляніна, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў – супрацоўнік КДБ.

Hавiны
Тры важныя пытанні пра страляніну на Якубоўскага. Каментуе адвакат Сяргей Зікрацкі
2021.09.30 12:51
Інтэрв’ю
«Андрэй не мог не даць адпор». Размова з сябрам забітага сілавікамі менчука
2021.09.29 15:26
Стужка навінаў