«Вясна» склала спіс 7 самых рэпрэсіўных суддзяў Менску


Самыя масавыя «судовыя канвееры» ладзілі берасцейскія суддзі Вера Філонік, Іна Клышпач, Святаслаў Каліна і іншыя – у «пінскай справе» і «карагоднай справе». Але і ў Менску хапае жорсткіх палітычных прысудаў.

Суддзя Вікторыя Шабуня славутая праз сотні палітычных пакаранняў з 2010 года.
Фота: naviny.by

Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, што за год беларускія суды асудзілі паводле палітычных крымінальных справаў не менш за 976 чалавек, з якіх пазбавілі волі 449. «Вясна» склала спіс суддзяў, якія больш за ўсіх судзілі беларусаў у палітычных крымінальных справах.

Топ такі:

  • Дзмітрый Карсюк – прызнаў вінаватымі мінімум 20 чалавек, у тым ліку, напрыклад, выправіў у калонію шматдзетнага бацьку Мікалая Шэметава, які адміністраваў дваровы Telegram-канал.
  • Марына Фёдарава – накіравала ў калонію 12 фігурантаў «справы студэнтаў», асудзіла на «хімію» збітага сілавікамі Кірыла Паўлаўца, асудзіла на 1 год калоніі строгага рэжыму Аляксея Шчарбацюка, які крычаў са свайго балкона «Жыве Беларусь!» і «Лукашенко – петух!».
  • Юлія Блізнюк – прынамсі 16 палітычных прысудаў, у тым ліку Лявону Халатрану, які заяўляў пра катаванні і на судзе спрабаваў ускрыць вены.
  • Дзмітрый Астапенка – адначасова выправіў у калонію ўзмоцненага рэжыму 11 чалавек на тэрміны ад 5 да 9 гадоў за ўдзел у Telegram-чаце.
  • Вікторыя Шабуня – прынамсі 12 прысудаў у палітычных крымінальных справах, у тым ліку 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму Сяргею Канапцу, якога вінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак, перадачы звестак Telegram-каналам і ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
  • Максім Трусевіч – асудзіў прынамсі 11 чалавек у палітычных справах, у тым ліку Мікіту Харловіча, якога выправіў на 5 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму за выраб не скарыстаных «кактэйляў Молатава» (Харловіч заяўляў пра збіванне байцамі ГУБАЗіКу).
  • Сяргей Епіхаў – судзіў у справе Telegram-каналу «Армія з народам», асудзіў Марыю Калеснікаву на 11 гадоў пазбаўлення волі і Максіма Знака на 10 гадоў.
Артыкулы
«Штовечар «гулялі ў тэтрыс» – так мы называлі ўкладванне спаць чатырнаццаці чалавек у двухмясцовай камеры»
2021.10.06 11:29

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў