У Менску развіталіся з Андрэем Зельцарам


На могілках Лясное ў Менску адбылася цырымонія развітання з айцішнікам Андрэем Зельцарам, які загінуў 28 верасня ў сябе дома на вуліцы Якубоўскага падчас перастрэлкі з сілавікамі.

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна піша са спасылкай на сваякоў Андрэя, што цела прывезлі на могілкі проста з моргу. Усе рытуальныя залы адмовілі бацькам у просьбе даць памяшканне для развітання.

Побач з могілкамі былі заўважаныя бусы з сілавікамі. Раней падкантрольныя спецслужбам тэлеграм-каналы пагражалі людзям, якія прыйдуць развітацца з Зельцарам.

Hавiны
Так працуе тэрарызм: каб баяліся ўсяго. Сацыёлаг пра рыторыку ўладаў пасля забойстваў у Менску
2021.10.03 10:51

Згодна з афіцыйнай версіяй, 28 верасня супрацоўнік EPAM Андрэй Зэльцар застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пасля таго, як сілавікі ўварваліся да яго ў кватэру. Пасля чаго Зельцар быў забіты агнём у адказ, а ягоная жонка арыштаваная нібыта за саўдзел злачынстве. Аднак існуе неафіцыйная версія, паводле якой Федасюк мог выпадкова трапіць пад агонь сваіх напарнікаў, і менавіта сілавікі нанеслі яму смяротныя раненні.

«Мы па-ранейшаму не ведаем, што менавіта адбылося 28 верасня, бо народ ужо даўно не верыць паведамленням дзяржканалаў. Нам не гавораць, як загінуў супрацоўнік КДБ, чаму жонка Андрэя трапіла на Акрэсціна. Адзінае, што мы ведаем, – тое, што яшчэ два чалавекі больш ніколі не вернуцца дадому да сваіх сем’яў. Сёння мы развітваемся з Андрэем Зельцарам. І я прашу ўсіх ушанаваць ягоную памяць», – адзначыла ў сваёй заяве Святлана Ціханоўская.

Hавiны
Улады назвалі імя забітага супрацоўніка КДБ, сёння з ім развітваюцца
2021.10.01 13:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў