Цана на газ у Еўропе падбіраецца да $2000 за тысячу кубаметраў. Пяць краінаў прасілі расследаванне


Рэкорды цэнаў на газ усё абнаўляюцца, аналітыкі не выключаюць, што рост цэнаў можа працягнуцца. Хоць для Беларусі цана на расейскі газ на парадак ніжэй за еўрапейскую, рост цэнаў усё роўна зачэпіць беларускую эканоміку.

Фота: gazprom.ru

Цана на найбліжэйшы лістападны ф’ючэрс (кантракт на цану і тэрмін пастаўкі) на газ TTF для Еўропы раніцай на біржы ICE Futures перавысіла спачатку 1500 долараў за 1000 кубаметраў, потым дасягнула і 1600 долараў, а затым і 1900. Толькі на мінулым тыдні цана перавысіла тысячу долараў.

У Еўразвязе падазраюць, што рост цэнаў ненатуральны. Міністры эканомікі Францыі, Іспаніі, Чэхіі, Румыніі і Грэцыі апублікавалі супольную заяву, у якой прасілі расследавання справаў на газавым рынку і тлумачэння ўсталявання цэнаў са спасылкай на сярэднія кошты вытворчасці. Яны таксама прапанавалі рэфармаваць рынак і каардынаваць дзеянні краінаў пры рэзкіх скачках цэнаў.

Цана на расейскі газ для Беларусі застанецца на папярэднім узроўні – $ 128,5. Пра гэта Пуцін і Лукашэнка дамовіліся яшчэ ў ліпені. То значыць, цана ніжэй за еўрапейскую ў больш як дзесяць разоў, а можа стаць ніжэйшай і ў дваццаць.

Ды праблема ў тым, што «Газпрам» выкарыстоўвае беларускія трубы не на поўную магутнасць. Паводле Telegraf.by, па стане на 3 кастрычніка «Газпрам» скараціў пастаўкі газу праз Беларусь ужо на 70 %. А гэта значыць, будзе і менш прыбытку ад транзіту газу для беларускага бюджэту. Гаворка можа ісці пра мільярды долараў.

Глабальнае пытанне
Зіма блізка. Чым будзем грэцца?
2021.10.04 17:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў