Шайгу: Расея стварыла ў Беларусі два вучэбна-баявыя цэнтры. А дамаўляліся на адзін

У сакавіку Беларусь і Расея дамаўляліся на стварэнне аднаго вучэбна-баявога цэнтру ў Гарадзенскай вобласці і двух у Расеі. Цяпер гаворка ідзе пра стварэнне ў Беларусі двух такіх цэнтраў, працу якіх ужо праверылі на вучэннях «Захад-2021».

Расейскія Паветрана-дэсантныя войскі высаджваюць баявую тэхніку на палігоне «Жытава». Разанская вобласць, Расея. 10 верасня 2021 года. Фота: mil.ru

«У ходзе вучэння праверылі функцыянаванне двух вучэбна-баявых цэнтраў падрыхтоўкі спецыялістаў Ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны, якія ствараюцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама арганізацыю баявога дзяжурства ў Адзінай рэгіянальнай сістэме СПА Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь», – перадае «Інтэрфакс» словы міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.

Лукашэнка гуляе з крамлёўскім агнём. Як Расея мілітарызуе Беларусь?

Што за другі цэнтр і калі яго стварэнне ўзгаднілі, не ўдакладняецца. Яшчэ месяц таму дзяржаўныя беларускія медыі пісалі толькі пра адзін вучэбна-баявы цэнтр, які ствараюць супольна з Расеяй.

Аляксандр Лукашэнка з 2013 года бароніцца перад з’яўленнем у нашай краіне расейскай вайсковай базы. Але некаторыя вайсковыя эксперты мяркуюць, што вучэбныя цэнтры фактычна ствараюцца як расейскія вайсковыя базы.

Колькі сёння той незалежнасці? Паразмаўлялі з палітолагамі і сацыёлагамі

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны