У «справе Зельцара» затрымалі 136 чалавек

За каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі айцішніка Андрэя Зельцара і працаўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пад варту ўзялі 136 чалавек.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, гэтыя людзі – фігуранты крымінальных справаў, распачатых паводле артыкулу 130 («Распальванне варожасці») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу. Падставай для іхнага пераследу сталі каментары і відэаролікі, «якія вылучаліся сваім цынізмам», як сцвярджаюць у СК.

«Падазраванымі ў крымінальнай справе сталі 136 так званых «ананімных каментатараў». Да іх ужытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Чарговая атака на свабоду слова ў Беларусі

ІІ belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны