Gulagu.net: Расейскія спецслужбы дапамагалі беларускім у катаваннях жніўня-2020


Заснавальнік расейскага праекту Gulagu.net расказаў у эфіры праекту «Вот так», што мае звесткі аб удзеле Службы вонкавай выведкі Расеі і іншых спецслужбаў у катаваннях у Беларусі.

Гаворка ішла пра здабыты журналістамі відэаархіў расейскай Федэральнай службы выканання пакаранняў, на якім бачныя жорсткія катаванні ў месцах пазбаўлення волі. Уладзімір Асечкін, заснавальнік праекту Gulagu.net, расказаў у эфіры 5 кастрычніка, што тое, што адбывалася ў Беларусі ў жніўні 2020 года, адбывалася з удзелам Службы вонкавай выведкі Федэральнай службы бяспекі Расеі:

«Нам вядома, што ў тым ліку байцы атрадаў спецыяльнага прызначэння ФСІН перамяшчаліся ў Беларусь для таго, каб ужываць жорсткія, бесчалавечныя метады адносна мірных дэманстрантаў», – заявіў Асечкін.

Раней, адзначыў ён, не было таго, каб наўпроставыя доказы катаванняў з самой катавальнай сістэмы. Цяперашні зліў відэа катаванняў ён назваў «самым грандыёзным правалам спецслужбаў Расеі». З атрыманых 40 Гб звестак яшчэ не паспелі праглядзець усе відэа катаванняў, апублікавалі пакуль адно самае жорсткае відэа гвалтавання звязанага зняволенага.

Праект Gulagu.net абяцае назваць імёны тых, хто ўдзельнічаў у катаваннях і быў іх замоўнікам. Адказных за катаванні Асечкін лічыць асабіста Уладзіміра Пуціна, які прызначаў адказных за «катавальны канвеер».

Гісторыі
«Загадалі зняць майку і выціраць лужыну ўласнай крыві». Гісторыя № 17 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
2021.04.01 09:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў