У Латвіі памежнікі зладзілі пагоню за беларусам і ўкраінцам, якія нелегальна праводзілі мігрантаў


У Латвіі, паблізу беларускай мяжы, пасля пагоні памежнікі затрымалі дваіх чалавек, якіх падазраюць у датычнасці да арганізацыі незаконнай міграцыі. Імі аказаліся беларус і ўкраінец, якія самі перабывалі ў краіне нелегальна, паведамляе памежная служба Латвіі.

Латышска-беларуская мяжа.
Фота: Valsts kanceleja

У нядзелю, 4 верасня, памежная служба Латвіі разам з паліцыяй паспрабавалі спыніць аўтамабіль маркі «Volkswagen Tuareg» для дагляду ў ваколіцах паселішча Нейкшані, прыкладна за 3 км ад мяжы з Беларуссю. Аднак кіроўца не спыніўся, і пачалася пагоня, у выніку якой аўтамабіль трапіў у аварыю, бо кіроўца не даў рады з кіраваннем праз перавышэнне хуткасці.

Затрыманыя – беларус 1996 года нараджэння і ўкраінец 2000 года нараджэння. На допыце яны прызналіся, што павінны былі чакаць людзей, якія, як мяркуецца, міналі мяжу нелегальна, і перапраўляць іх у іншыя краіны Еўропы.

Апроч гэтага самі затрыманыя былі ў Латвіі без дзейных дакументаў.

Супраць іх распачалі крымінальную справу. Затрыманых змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Фільмы
Мігранты Лукашэнкі
2022.08.21 12:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў