Пазбаўленне грамадзянства за «экстрэмізм» і забарона на ўезд. Што хочуць змяніць у Законе аб грамадзянстве


МУС Беларусі супольна з іншымі ведамствамі падрыхтавала законапраект аб змяненні Закону аб грамадзянстве, паведаміў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. Паводле яго, змены рыхтуюцца для «запэўнівання ўнутранай бяспекі дзяржавы і стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы».

Іван Кубракоў выступае перад Лукашэнка на паседжанні 6 верасня 2022 года.
Фота: president.gov.by

Вось што прапаноўваецца змяніць у Законе аб грамадзянстве:

  • магчымасць страты асобай, якая перабывае за межамі Беларусі, беларускага грамадзянства, набытага ў тым ліку і па нараджэнні, пры наяўнасці прысуду, які пацвярджае ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі;
  • у далейшым асобе, якая страціла грамадзянства Беларусі, прапаноўваецца забараніць уезду ў краіну на тэрмін да 30 гадоў;
  • заканадаўча забавязаць грамадзянаў паведамляць аб ВНЖ за мяжой, карце паляка, іншым пашпарце або дакументах замежных дзяржаваў, якія даюць права на льготы або перавагі;
  • увесці рытуал урачыстай прысягі падчас надання грамадзянства.
Аналітыка
Улады Беларусі зноў задумалі пазбаўляць грамадзянства сваіх апанентаў. Каго і навошта?
2022.07.07 11:07

Лукашэнка таксама выказаўся на гэты конт і заявіў, што даўно абмяркоўваецца пытанне пазбаўлення грамадзянства тых, хто «дзейнічае на шкоду дзяржаве і народу»:

«У рамках падрыхтаванага законапраекту трэба яшчэ раз паглядзець на тых, хто, выехаўшы за мяжу, дзейнічае на шкоду дзяржаве і народу, здзяйсняючы злачынствы. Яны вядомыя, мы іх ведаем. Ці вартыя гэтыя людзі заставацца грамадзянамі Беларусі, калі яны ўцяклі з роднай краіны і фактычна разарвалі з ёй сувязь? Уцяклі, шкодзяць, злачынцы і фактычна працягваюць злачынную дзейнасць – было прапанавана пазбаўляць іх грамадзянства.

Неабходна таксама абмеркаваць патрабаванні да нашых суайчыннікаў, якія атрымалі карту паляка і іншыя дакументы. Нам трэба разабрацца: ці яны грамадзяне Беларусі ці аблудныя проста, узялі гэтую карту, нібыта выпадкова, ці ў іх іншая арыентацыя».

Да гэтага праект зменаў у Закон аб грамадзянстве разглядзеў экспертны савет пад кіраўніцтвам старшыні Савету Рэспублікі Наталлі Качанавай. Лукашэнка яшчэ год таму дазволіў пазбаўляць натуралізаваных беларусаў грамадзянства за «экстрэмізм». Летась, у кастрычніку, ГУБАЗіК прапаноўваў пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія з’ехалі з краіны, але тады ініцыятыва не атрымала развіцця.

Hавiны
Прымусовае пазбаўленне грамадзянства. Як рабілі камуністы і нацысты
2021.10.20 11:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў