Палітзняволеная Сафія Малашэвіч цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю


Сафію Малашэвіч вызвалілі 6 верасня з жаночай калоніі №4 у Гомлі, паведамляе DissidentBy. Яна цалкам адбыла двухгадовы тэрмін пакарання.

Сафія Малашэвіч.
Фота: асабісты архіў сям’і Малашэвіч

Дзеўчыну затрымалі 6 верасня ў Менску на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў агароджы. Сафіі прад’явілі абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт.368 («Абраза прэзідэнта»), ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), ч.1 арт. 339 («Хуліганства»). На момант затрымання Софʼі было 18 гадоў. Беларускія праваабаронцы прызналі Сафію палітзняволенай.

Артыкулы
«Калі дзіця ў турме, гэта як частка мяне там, за кратамі». Размова з маці палітзняволенай Сафіі Малашэвіч
2021.12.12 07:30

Разам з Малашэвіч затрымалі Ціхана Клюкача, якога абвінавацілі паводле арт.342 і асудзілі на паўтара года калоніі. Маладзён адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі №15. Ціхан выйшаў на волю сёлета 9 сакавіка. Цяпер ён знаходзіцца ва Украіне ў складзе палку «Пагоня».

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў