Генпракурор Швед: Пад амністыю ў Беларусі трапяць як мінімум 8 тысяч чалавек


Пад амністыю па ўсіх (не толькі палітычных) артыкулах могуць трапіць ад 8 тысяч чалавек. Але пакаянне і прашэнне на імя Лукашэнкі будуць галоўнымі ўмовамі памілавання асуджаных за ўдзел у пратэстах. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед пасля нарады ў Лукашэнкі аб пытаннях амністыі. 

Андрэй Швед.
Фота: Vladimir Nikolsky / Reuters / Forum

Генпракуратура супраць амніставання «тых асоб, якія замахнуліся на суверэнітэт, незалежнасць, канстытуцыйны лад краіны ў 2020–2021 гадах», але, са словаў Шведа, Лукашэнка даручыў «узважана падысці да гэтага пытання, індывідуальна і ў першую чаргу праз інстытут памілавання».

«Гэта значыць, тыя асобы, якія здзейснілі злачынствы, звязаныя з экстрэмізмам, якія замахнуліся на нашу дзяржаву, якія паднялі руку на праваахоўнікаў, могуць выйсці на волю. Але толькі тыя, хто раскаяўся, усвядоміў і лічыць магчымым звярнуцца да нашага прэзідэнта з просьбай аб памілаванні», – сказаў Андрэй Швед.

Са звестак пракурора, пад папярэднюю амністыю ў 2019–2020 гадах трапілі больш за 30 тысяч грамадзянаў, асуджаных за тыя ці іншыя злачынствы. Частку з іх вызвалілі з месцаў пазбаўлення волі, а камусьці скарацілі на год тэрмін пакарання. Што датычыць цяперашняй амністыі, канчатковы варыянт законапраекту будзе абмеркаваны на спецыяльнай камісіі з удзелам, як яе назваў Швед, «нармальнай апазіцыі».

Hавiны
Лукашэнка рыхтуе амністыю на 17 верасня. Хто можа пад яе трапіць?
2022.09.06 12:24

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў