Беларусь будзе плаціць за кітайскія доларавыя крэдыты ў юанях і падключыцца да кітайскага аналагу SWIFT


Беларусь будзе аддаваць кітайскія доларавыя крэдыты ў юанях, заявіў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў. Паводле яго, у існай сітуацыі гэта «камфортная» валюта для Беларусі .

Кітайскія юані.
Фота: money24.kharkov.ua

«Адзін з асноўных элементаў супрацы з Кітаем цяпер – гэта фінансы. Тут праца ідзе вельмі актыўна і пазітыўна. Мы пераходзім у нашых плацяжах даўгоў на юані», – заявіў Снапкоў.

Таксама ў Беларусі пачнуць актыўна ўкараняць кітайскую міжнародную плацежную сістэму «UnionPay». «Гэта карткі, якімі беларусы змогуць разлічвацца ўнутры краіны, у Кітаі і яшчэ ў больш чым сотні краінаў свету», – дадаў Снапкоў і заявіў, што «Беларусбанк» пачне выпускаць іх ужо ў снежні бягучага года.

Пасля пачатку вайны ва Украіне «Visa» і «Mastercard» спынілі супрацу з расейскімі банкамі. Тады планавалася, што «UnionPay» стане альтэрнатывай, аднак замежныя крамы пачалі адхіляць плацяжы з гэтых картаў. «UnionPay» перастаў працаваць з расейскімі банкамі, якія трапілі пад санкцыі.

Таксама беларускія банкі будуць падключацца да кітайскай сістэмы банкаўскіх пераводаў CIPS. Першым стане «Беларусбанк», пасля да яго далучацца і іншыя фінансавыя ўстановы краіны. Снапкоў назваў CIPS альтэрнатывай SWIFT.

Праз санкцыі Беларусь мае праблемы з разлікамі ў доларах і еўрах, у тым ліку пад санкцыі трапілі і некаторыя банкі. Так, апошнія разы Міністэрства фінансаў выплаціла даход за еўрааблігацыі ў беларускіх рублях. Міжнародныя рэйтынгавыя агенцыі прызналі такія выплаты дэфолтам.

Аналітыка
Намеснік міністра хацеў сказаць, што з эканомікай усё не так кепска. Статыстыка кажа пра іншае
2022.08.22 21:37

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў