Аварыя беларускага аўтобуса ў Польшчы: паліцыя распавяла пра пацярпелых і ў якім стане быў кіроўца


Раніцай 6 верасня ў польскай вёсцы Пётравіна беларускі аўтобус вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Пра стан пасажыраў і кіроўцаў «Белсату» распавялі ў Павятовай управе паліцыі ў Міньску Мазавецкім.

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы.
Фота: wydarzenia.interia.pl

«У аўтобусе ехалі 45 асобаў і два кіроўцы. Кіроўца страціў кантроль над аўтобусам, у выніку чаго аўтобус перавярнуўся, – пракаментавала здарэнне Эльжбета Загурска з Павятовай управы паліцыі ў Міньску Мазавецкім. – 39 чалавек адвезлі ў бліжэйшыя лякарні. Сярод іх не было нікога з цяжкімі пашкоджаннямі, іх жыццям нічога не пагражала».

Астатнія 6 пасажыраў пераселі ў іншы аўтобус і паехалі далей. Кіроўца быў цвярозым, цяпер ён знаходзіцца ў паліцыі, з ім будуць весціся следчыя дзеянні, каб высветліць, што прывяло да аварыі.

Аварыя здарылася за 70 км ад Варшавы, паміж гарадамі Міньск-Мазавецкі (Mińsk Mazowiecki) і Седльцэ (Siedlce). Аўтобус накіроўваўся з Варшавы ў Седльцэ і з невядомых прычынаў выехаў з трасы ў кювет.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў