Украінскае следства вызначылася з версіяй смерці Шышова


Кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў.
Фота: beldomua / Telegram

Міністр унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі ў інтэрв’ю «Інтерфакс-Україна» распавёў пра хаду расследавання смерці кіраўніка Беларускага дому Віталя Шышова.

«Я надаў бы права абвяшчэння вынікаў расследавання менавіта паліцыі. Магу сказаць, што паліцыя цяпер прыцягнула міжнародных экспертаў для рэцэнзіяў высноў атрыманых экспертызаў. Калі будуць атрыманыя высновы, мы аб’явім інфармацыю, якая ёсць», – сказаў міністр.

Паводле яго, для следства ўжо зразумела, было гэта забойства ці самагубства, але «хай усё-ткі скажа менавіта следства».

Hавiны
Кіеўская паліцыя: на целе павешанага Віталя Шышова – пашкоджанні, «характэрныя для аднаразовага падзення»
2021.08.03 15:38

Раніцай 2 жніўня кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў выйшаў на прабежку і знік. А зранку 3 жніўня яго знайшлі павешаным на ўскрайку Кіева.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў