«Такой напружанай сітуацыі не было 30 гадоў». Улады Польшчы пракаментавалі памежны крызіс


Мігранты ў машынх беларускіх памежнікаў.
Фота: Kancelaria Premiera / Twitter

Лагер бежанцаў побач з Уснажам-Гурным – гэта прыкрыццё для арганізаванай акцыі беларускіх ведамстваў. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 6 верасня заявіў прэм’ер-міністр Матэўш Маравецкі.

«Беларускія службы забяспечваюць мігрантаў спецсродкамі, харчаваннем, дапамагаюць ім у спробах мінання польскай мяжы», – заявіў прэм’ер.

Паводле яго, вучэнні «Захад-2021», якія маюць распачацца 10 верасня, толькі павялічаць напружанне.

«Падчас іх могуць быць спробы правакацыяў. Ужо сёння на мяжы былі чутныя выбухі з прылеглых палігонаў. Такой напружанай сітуацыі на мяжы ў нас не было апошнія 30 гадоў. Гэты крызіс – спроба выклікаць хаос», – заявіў Маравецкі.

Ён таксама заклікаў «беларускія ўлады спыніць гэтыя спробы і прыняць нашу гуманітарную дапамогу (для мігрантаў. – Рэд. Belsat.eu), якая ў многіх месцах чакае мінання беларускай мяжы».

Больш як 10 000 чакаюць

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Мар’юш Каміньскі адзначыў, што з моманту ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча на мінулым тыдні на мяжы з Беларуссю зафіксавалі 457 спробаў нелегальнага мінання мяжы, а з пачатку жніўня – больш за 4000.

Паводле яго, мігранты забяспечаныя харчаваннем, адзеннем, спальнымі мяшкамі. Іх падвозяць на мяжу. Большая частка асоб, якія мінаюць мяжу, – грамадзяне Іраку, якія самалётам дабраліся з Багдаду ў Менск, кажа кіраўнік МУС. Таксама ёсць група людзей з Афганістану, якія некалькі гадоў працавалі ў Расеі.

«Мігрантаў забіраюць у Менску, па іх прыязджаюць мікрааўтобусы, якія затым накіроўваюцца да мяжы. Там іх прымаюць людзі ў масках, у форме і са зброяй, вядуць іх на мяжу і паказваюць месцы пераходу. Часам ставяць лесвіцы, камлі, каб мігранты маглі пералезці праз плот, аднак мы іх затрымліваем з выніковасцю амаль 100 %», – заявіў Каміньскі.

На думку шэфа Памежнай службы Томаша Прагі, з беларускага боку цяпер перабываюць каля 10 тыс. мігрантаў.

Hавiны
Спецназаўцы МУС з часткі 3214 дапамагаюць памежнікам на мяжы
2021.09.05 11:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў