Вынікі пошуку для:

Палітвязню Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 содняў у ШІЗА. Агулам ён там будзе 40 дзён

Ігар Банцэр, музыка, актывіст, журналіст. Горадня, Беларусь. 15 траўня 2021 года. Фота: МК / Белсат

Палітзняволенаму гарадзенскаму панк-музыку і актывісту Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 содняў ШІЗА. Такім чынам, агулам у штрафным ізалятары ён правядзе ўжо 40 дзён – у поўнай ізаляцыі і без перадачаў.

Перад тым, як Ігар трапіў у штрафны ізалятар нібыта «за парушэнне рэжыму», на яго ўзмацніўся ціск з боку адміністрацыі «хіміі» ў Віцебску, дзе ён адбывае пакаранне. Гучалі адкрытыя пагрозы, што музыка будзе мець праблемы і паедзе на «зону». Знаёмыя звязваюць гэта з тым, што музыка адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Ігар Банцэр адбывае пакаранне на «хіміі» за вулічны перформанс. За танец у стрынгах перад міліцэйскім аўтамабілем яго адправілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1,5 года. Пакуль ішоў суд, каб абараніць свае правы за кратамі, Ігар трымаў 16-дзённае сухое галадаванне.

Ігару Банцэру яшчэ на 10 содняў падоўжылі ШІЗА

СК/МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны