Грамадзянку Расеі могуць пасадзіць на 5 гадоў за «паклёп» на Лукашэнку


Даведка
Ірына Вікхольм.
Фота: viasna96 / Telegram

У Беларусі з канца траўня знаходзіцца пад вартай чарговая грамадзянка Расіі. 58-гадовую Ірыну Вікхольм вінавацяць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».

Жанчыну ўтрымліваюць у СІЗА ў Берасця. Ёй выставілі абвінавачванне паводле частцы 2 артыкула 367 КК («Паклёп у дачыненні да прэзідэнта»).

Паводле пракуратуры, грамадзянка Расеі апублікавала ў Twitter фотаздымак Лукашэнкі і «паклёпніцкія звесткі аб здзяйсненні ім акта тэрарызму і авіяпірацтва».

1 верасня справу Вікхольм накіравалі ў суд. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
ААН можа апублікаваць даклад аб прымусовай пасадцы самалёта з Пратасевічам 13 верасня
2021.09.04 19:37

МГ belsat.eu

Стужка навінаў