Намеснік дзяржсакратара Савету бяспекі прыгразіў апазіцыянерам смерцю ў аўтакатастрофах


Уладзімір Арчакоў.
Фота: БелТА

Намеснік дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Беларусі Уладзімір Арчакоў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што дзеячы дэмакратычнага руху краіны могуць загінуць у аўтакатастрофах.

«Вось гэтыя «збеглыя», выпрошваючы санкцыі, яны самі не разумеюць, у якую незваротную дзірку яны спрабуюць засунуць Беларусь. Прычым зразумела, што Захад іх рана ці позна салье, ужо злівае, і яны загінуць у сваіх аўтакатастрофах. Але гэтыя «вісякі» на Беларусі ж застануцца», – сказаў Арчакоў.

Ён таксама паскардзіўся, што на Захадзе «эканамічнай мэтазгоднасці закрылі рот палітычнай кан’юнктурай».

Hавiны
Вячорка: Еўразвяз пачне фармаваць пяты пакет санкцыяў ужо 6 верасня
2021.09.04 16:07

Уладзімір Арчакоў нарадзіўся ў 1967 годзе ў расейскім Свярдлоўску. Там скончыў вышэйшую вайскова-палітычную танкава-артылерыйскую вучэльню. З 10 красавіка 2012 года да 21 лютага 2014-га працаваў начальнікам упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.

З 21 лютага 2014 года – намеснік Дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў