Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да media-pоlesye.by


Сайт «Media-Pоlesye» перастаў разгортвацца ў Беларусі яшчэ 2 верасня. Пасля тэхнічных працаў рэдакцыя аднавіла доступ да старонкі для карыстальнікаў з Беларусі. Але 6 верасня рэсурс стаў зноў недасяжным, паведамляе рэдакцыя парталу.

З 6 верасня карыстальнікі «Media-Pоlesye» пры спробе разгарнуць сайт сталі бачыць наступную інфармацыю: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

Пры гэтым пры дапамозе VPN старонкі рэсурсу адкрываюцца.

Сайт для карыстальнікаў з Беларусі перастаў быць дасяжны ўвечары 2 верасня. Раніцаю 3 верасня ён перастаў працаваць і за мяжою. Чым выкліканае блакаванне, рэдакцыя не ведае і накіравала запыты ў hoster.by і Міністэрства інфармацыі. Пасля тэхнічных працаў доступ быў адноўлены, але па выходных прычына, чаму сайт не адкрываецца, стала відавочнай.

Media-pоlesye.by працуе з чэрвеня 2012 года, яго наведваюць 30–40 тысяч карыстальнікаў за дзень.

Аб’ектыў
Барыс Гарэцкі: ператрус у БелаПАН – працяг расправы, у якой мы жывем увесь апошні год
2021.08.18 23:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў