ІТ-кампанію выключылі з ПВТ пасля прысуду яе дырэктару за ўдзел у масавых акцыях


З ліку рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў выключылі кампанію «Тэхнакратыя». Раней за ўдзел у масавых акцыях дырэктара кампаніі асудзілі на 5 гадоў турэмнага зняволення, піша сайт dev.by.

Кампанія «Тэхнакратыя», якую ўзначальвае Дзмітрый Канапелька, больш не ўваходзіць у Парк высокіх тэхналогіяў. Яе няма ў спісах рэзідэнтаў Парку. Дырэктар установы цяпер за кратамі.

Дзмітрый Канапелька, валанцёр штабу Віктара Бабарыкі. Валанцёры штабу Віктара Бабарыкі ў судзе Маскоўскага раёну: Дзмітрый Канапелька, Ігар Ярмолаў, Уладзіслаў Карэцкі, Мікалай Сасеў. Менск, Беларусь. 15 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Дзмітрыя Канапельку асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі, яго прызналі вінаватым у рыхтаванні да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Апеляцыю разглядаў Менскі гарадскі суд, але пакінуў вырак без зменаў.

Абноўлена
У Менску агучылі вырак чатыром палітвязням – валанцёрам штабу Бабарыкі
2021.06.10 12:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў