Еўразвяз адрэагаваў на прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку


Краіны Еўразвязу адрэагавалі на прысуд Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай. Рашэнне суда раскрытыкавалі ў Бруселі, Берліне, Вялікай Брытаніі.

Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе.
Фота: Deutsche Welle/Telegram

У сталіцы ЕЗ лічаць, што прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку – палітычна матываваны, і выказваюць шкадаванне з нагоды абуральнай непавагі афіцыйнага Менску да правоў чалавека.

«ЕЗ паўтарае свае патрабаванні пра неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі (цяпер іх больш за 650), у тым ліку Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, журналістаў і ўсіх людзей, якія застаюцца за кратамі за рэалізацыю сваіх правоў. Беларусь мусіць выконваць свае міжнародныя абязкі, у тым ліку ў межах ААН і АБСЕ. ЕЗ працягне намагацца, каб прыцягнуць да адказнасці за жорсткія рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў», – гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці Пэтэра Стана.

Урад Нямеччыны таксама раскрытыкаваў улады Беларусі ў сувязі з прысудам Калеснікавай і Знаку.

«Берлін лічыць гэтыя прысуды ўвасабленнем жорсткіх дзеянняў, рэпрэсіяў, запалохвання апазіцыйных палітыкаў і грамадзянскай супольнасці з боку беларускага рэжыму, – цытуе DW.com словы афіцыйнай прадстаўніцы МЗС ФРГ Андрэі Засэ.

«Прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку сведчыць пра тое, што беларускія ўлады працягваюць наступ на змагароў за дэмакратыю і свабоду. Рэжым Лукашэнкі павінен спыніць гэтыя рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных», – заявіў міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб.

Артыкулы
11 і 10 гадоў. Марыю Калеснікаву і Максіма Знака пакаралі зняволеннем
2021.09.06 13:05

Марыі Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў пазбаўлення волі. Максіму Знаку – 10 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК), а таксама ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК).

Артыкулы
Адвакаты будуць абскарджваць прысуд Калеснікавай і Знаку
2021.09.06 14:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў