Выйшаў на волю віцебскі музыка і арт-менеджар Уладзімір Булаўскі


Яго затрымалі 6 ліпеня ў Сянне, там ён планаваў выступіць на канцэрце «Купальскае кола».

Уладзімір Булаўскі.
Фота: Беларуская рада культуры / Telegram

Уладзімір адбыў 30 содняў арышту. Агулам гэта было ўжо чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады.  У верасні 2020 года яго арыштавалі на 8 содняў і прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). У лістападзе 2021 года – пакаралі 7-содневым арыштам за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы» (арт. 24.3 КаАП).

Hавiны
Перад канцэртам «Купальскае кола» ў Сянне затрымалі арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага
2022.07.07 13:52

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў