Сілавікі затрымалі працаўніцу БДУІР


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што байцы ГУБАЗіКу затрымалі 23-гадовую Вікторыю Ждановіч.

У «пакаянным» відэа, якое зʼявілася на праўладных каналах, Вікторыя кажа, што ў 2020 годзе брала ўдзел у акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту, а таксама была падпісаная на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

Вікторыя Ждановіч.
Фота: @viasna96

Праваабаронцы пішуць, што дзяўчына працуе ў БДУІР інжынерам-праграмістам. Але з інфармацыі на сайце БДУІР вынікае, што Вікторыя Ждановіч уваходзіць у прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры праектавання інфармацыйна-камп’ютарных сістэмаў. Чытае студэнтам курс лекцыяў па тэхналогіі праграмавання.

Hавiны
Спявачку Мерыем Герасіменку пакаралі 15 соднямі арышту
2022.08.06 17:18

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў