МНС абвяшчае жоўты ўзровень небяспекі ў Беларусі

Сёння, 6 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30–32 °С.

Выява: МНС Беларусі

Сярод фактараў небяспекі МНС называе гібель людзей пры купанні, узнікненне прыродных пажараў, пажараў у жылых дамах і ў вытворчых будынках, цяжкасць работы рачнога транспарту, аварыі на чыгуначным транспарце праз дэфармацыю рэек, павелічэнне дарожна-транспартных здарэнняў і няштатных сітуацыяў жыццезабеспячэння і энергетыкі, высокую імавернасць цеплавых удараў.

Прагноз надвор’я: пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы ​​да 14 м/с, у асобных мясцінах да 15–20 м/с. Тэмпература паветра +24–32 °С.

Заўтра ноччу і раніцай, на большай частцы тэрыторыі днём (пераважна ў паўднёва-ўсходняй палове краіны) – кароткачасовыя дажджы. У асобных мясцінах – навальніцы. Паслязаўтра – пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных мясцінах па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ад +5 уначы да +28 °С днём.

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны