Каманда ініцыятывы dze.chat робіць мапу імпрэзаў да другой гадавіны пачатку пратэстаў


Бліжэйшымі днямі беларускія дыяспары па ўсім свеце арганізуюць імпрэзы да ўгодкаў выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020-га, пасля якіх Лукашэнка страціў легітымнасць, а беларусы выбралі Святлану Ціханоўскую прэзідэнтам.

Скрыншот сайту dze.chat

Каманда праекту dze.chat зноў пастаралася сабраць усе імпрэзы на адной мапе, і ўжо цяпер можна знайсці больш за 30 івэнтаў у розных гарадах Еўропы і ЗША.

Стваральнікі мапы прапаноўваюць дасылаць інфармацыю пра свае падзеі на @dzechat_bot, каб каманда дадала вашую імпрэзу.

Ідэальны фармат:

  1. Горад, дата;
  2. Час, канкрэтнае месца правядзення;
  3. Што там будзе (апісанне, калі ёсць);
  4. Спасылка на імпрэзу, калі ёсць (у сацыяльных сетках);
  5. Афіша імпрэза, калі ёсць.

Каманда абяцае дадаць падзею аператыўна.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў